Свет3434

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»

Партыя «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем'яў» атрымала месца ў Еўрапарламенце ў 2024 годзе. Яе лідар Вальдэмар Тамашэўскі, які хоча наладзіць адносіны з рэжымам Лукашэнкі, увайшоў у дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі. І хацеў яе нават узначаліць. 

 Вальдэмар Тамашэўскі. Фота: dorzeczy.pl

Тыдзень таму ён зрабіў заяву, што Літва зрабіла памылку, падтрымаўшы дэмакратычныя пратэсты ў Беларусі пасля фальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе. Палітык лічыць, што калі б не гэта, то, магчыма, не было б і вайны ва Украіне.

«Адна вялікая правакацыя пачалася ў 2020 годзе, пасля выбараў. І зараз мы бачым, што гэта была памылка нашай палітыкі — мы самі сапсавалі адносіны [з Беларуссю]. Скажу больш — зараз Беларусь часткова страціла свой суверэнітэт. Але мы былі вінаватыя, што падтрымалі гэтую рэвалюцыю, з'явілася новая мяжа паміж Беларуссю, Расіяй і Украінай», — сказаў ён.

Тамашэўскі лічыць, што трэба паляпшаць адносіны з афіцыйнай Беларуссю.

«Я думаю, што мы зразумеем, што гэта наша памылка, мы самі сапсавалі гэтыя адносіны. Трэба хутка прымаць рашэнні, каб былі нармальныя адносіны з суседам», — сказаў Тамашэўскі.

Палітык Анатоль Лябедзька адрэагаваў на гэтыя заявы. Дарадца Ціханоўскай адзначыў, што хаця Тамашэўскі не ўзначаліў дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі, аднак, калі ён застанецца яе сябрам, то беларуская апазіцыя не будзе з ёй супрацоўнічаць.

Лябедзька абвінаваціў Тамашэўскага ў тым, што той аспрэчвае права беларусаў на сумленныя свабодныя выбары.

«Тамашэўскі — ён заўсёды на мяжы праходзіць у парламент — або нацыянальны, або ў ЕП. У сітуацыі беларускай гэта азначала б, што ў яго было б не 5-6%, а Лукашэнка даў бы яму 0,2%. І вось я хачу звярнуцца, спадар, таварыш Вальдэмар, што б вы рабілі ў гэтай сітуацыі? Як бы вы ацэньвалі гэтую сітуацыю?»

Лябедзька сказаў, што літоўскі палітык адмаўляе беларусам у тым, што ёсць у Літве. «Для сябе вы прызнаеце дэмакратыю як каштоўнасць, а сваім суседзям вы адмаўляеце ў гэтым», — сказаў беларускі палітык.

Ён таксама адрэагаваў на словы Тамашэўскага, што магло не быць вайны, калі б не падтрымка Літвой пратэстаў у Беларусі. «Тут проста трэба шчыра сказаць, што «я хачу не ў дэлегацыю па Беларусі Еўрапейскага парламента, я хачу быць часткай групы сяброўства з Лукашэнкам і Пуціным». Вось і ўсё», — дадаў дарадца Ціханоўскай.

Каментары34

  • Так
    01.10.2024
    Прарасейскі "паляк", такіх вельмі шмат ў Літве, Беларусі і Латвіі. Гэта зусім іншыя палякі, чым з Польшчы.
  • Acab
    01.10.2024
    А я вось лічу не хібную матэматыку, а самую ідэю палітычных выбараў, калі натоўп дэлегуе ватажкам паўнамоцтвы, якімі ніхто з натоўпу паасобку не валодае, - злачыннай.
  • Кому то до сих пор не очевидно?
    01.10.2024
    Выборы/протесты были организованы, что бы зачистить страну перед войной.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі40

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру6

У Валожынскім раёне перакулілася маршрутка. Восем пацярпелых

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →