Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду

«Я крыху ашалеў, калі атрымаў апавяшчэнне і ўбачыў суму маёмаснага падатку. Колькі я павінен заплаціць за транспарт, нерухомасць і зямлю? Усяго 36 рублёў», — пахваліўся тыкток-блогер ПалВаныч. Трапіўшы пад хвалю абурэння ў каментарыях, ён усё ж растлумачыў, чаму так мала.

03.10.2024 / 22:51

Блогер ПалВаныч. Фота з яго сацсетак

Каб пацвердзіць свае словы, блогер паказаў паперу, у якой пазначаны маленькі памер маёмаснага падатку — 35 рублёў 94 капейкі. «Я лічу, што гэта вельмі няшмат», — падкрэсліў ён.

Ролік стаў вірусным і набраў каля 870 тысяч праглядаў. Пад ім з’явілася больш за 3500 каментароў: людзі распавядалі, колькі ім налічылі, і падазравалі, што блогер нешта недагаворвае.

@jascked #кобрин #kobrin #brest #брест #минск #minsk #belarus #беларусь #беларусь #рек #врек #вреки #рекомендация #рекомендации #вреках #летимвреки #интересное #asmr #палваныч #вкобрине #налог ♬ оригинальный звук - ПалВаныч

«У мяне 470 рублёў — дом, кватэра, зямля і нерухомасць, а зарплата — 680 рублёў на месяц», — паскардзілася адна жанчына.

«Толькі за машыну падатак 150 рублёў. А яшчэ за кватэру, зямлю, гараж. Людзі ўсё жыццё працуюць, здабываючы сабе выгоды, а потым яшчэ і плаці, як быццам гэта ўсё нейкі добры чараўнік падарыў», — абурыўся іншы карыстальнік тыктоку.

«У тым годзе за зямельны ўчастак падатак быў 25 рублёў, а ў гэтым — 192 рублі», — падзяліўся сваім досведам яшчэ адзін мужчына.

Былі і сумныя жарты: «Здаецца, табе ровар палічылі. У мяне за Audi A4 B6 2001 года — 122 рублі».

Пад хваляй недаверу і скептыцызму ПалВаныч усё ж растлумачыў сітуацыю. Па-першае, у яго старое аўто — Volkswagen Passat B3 1990 года. А згодна з беларускім заканадаўствам, не абкладаюцца падаткам транспартныя сродкі, год выпуску якіх ранейшы за 1 студзеня 1992 года.

Таксама ў ПалВаныча ёсць участак у вёсцы (16 сотак), і ў жніўні 2023 года ён увёў у эксплуатацыю дом — таму падатак яму налічылі толькі за некалькі апошніх месяцаў.

@jascked Ответ пользователю @nadya629492 #кобрин #kobrin #brest #брест #минск #minsk #belarus #беларусь #беларусь #рек #врек #вреки #рекомендация #рекомендации #вреках #летимвреки #интересное #asmr #палваныч #вкобрине #налог ♬ оригинальный звук - ПалВаныч

— Паглядзім, што будзе ў 2024 годзе, — кажа блогер у роліку-тлумачэнні. — Мабыць, таксама каля 200 рублёў.

Дарэчы, ПалВаныч, які называе сабе актывістам-аптымістам з Кобрына, адрозніваецца эканомнасцю на мяжы прагнасці. Раней ён, напрыклад, распавядаў, як лёгка харчавацца на 9 рублёў на суткі (столькі мужчына атрымаў камандзіровачных) — і нават спрабаваў нешта адкласці з тых «шалёных грошай». Галоўны лайфхак тады быў простым — пад’есці ўсё, што знайшоў у арандаванай кватэры.

Блогер з энтузіязмам паказаў, як харчавацца за 9 рублёў на дзень

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі

Праўладны блогер паскардзіўся ў эфіры Салаўёва на «Славянскі базар» і чыноўнікаў — пачаўся скандал

Праўладнага блогера заўважылі ў польскім візавым цэнтры. Спыталі, што ён там рабіў

Nashaniva.com