У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Сёння раніцай з'явілася інфармацыя, што каля 5-й гадзіны раніцы жыхары Калінкавічаў чулі гучны выбух. Пасля гэтую інфармацыю ўдалося пацвердзіць з некалькіх крыніц, і высветлілася, што выбух над Калінкавічамі быў чутны каля 04:55 раніцы, паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

03.10.2024 / 19:24

«Беларускі Гаюн» звяртае ўвагу, што роўна за 12 хвілін да гэтага (у 04:43) украінскі вайскова-аналітычны праект «єРадар» паведаміў пра заход «шахеда» ў паветраную прастору Беларусі і ягоны рух у напрамку Мазыра, праходзячы на ўсход ад Нароўлі.

Адлегласць ад Нароўлі да Калінкавічаў складае 40 км, якія «шахед» можа пераадолець усяго за 11 хвілін (сярэдняя хуткасць — 200 км/г). Траекторыя і хуткасць руху «Шахеда» сведчаць, што ў момант выбуху робат ужо быў над горадам.

У той жа час, па звестках «Беларускага Гаюна», у азначаны прамежак часу авіяцыі ВПС РБ над Гомельшчынай не фіксавалася.

У выніку «Беларускі Гаюн» робіць выснову, што сёння ў 04:55 у Калінкавічах выбухнуў дрон-камікадзэ тыпу «Шахед». Здэтанаваў ён самастойна або быў збіты сіламі СПА — невядома.

Па стане прынамсі на 17:30 ніякай інфармацыі ад Мінабароны ці МНС па гэтым выпадку не было. Ці былі нейкія пацярпелыя ў выніку выбуху — невядома.

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»

Латвія размясціла на ўсходзе краіны баявыя групы з ракетамі супрацьпаветранай абароны

У Беларусь зноў заляцеў шахед. У гэты ж час у небе быў верталёт Лукашэнкі

Лукашэнка патлумачыў, чаму ў Беларусі маўчаць, што праз яе туды-сюды лётаюць расійскія шахеды

Nashaniva.com