Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі
Каля 12:55 тры «шахеды» заляцелі з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Гомельскай вобласці, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Вядома, што два з іх пераляцелі ў раёне Новай Гуты і рухаюцца курсам на Гомель, яшчэ адзін зайшоў у раёне Лоева і рухаецца ў напрамку Хойнікаў.
Акрамя таго, у небе над Беларуссю проста цяпер знаходзіцца і верталёт з Лукашэнкам, які накіроўваецца паўднёвым курсам з рэзідэнцыі «Азёрны».
Паводле папярэдніх звестак, верталёт ляціць у Мікашэвічы.
Каментары
А потом расскажет в интервью.