ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі
У Еўрасаюзе падтрымалі павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі з 10 да 45%. Новыя тарыфы, піша Bloomberg, будуць дзейнічаць пяць гадоў.
04.10.2024 / 18:34
Кітайскі электрамабіль Zeekr 001. Фота: stellarcars.ru
Новая стаўка пошліны будзе складаць 35%. Гэтая пошліна будзе дапаўняць ужо наяўную ў памеры 10%.
Вядома, што за новыя тарыфы выказаліся 10 краін, пяць членаў ЕС не падтрымалі гэтую прапанову (сярод іх была Германія), а 12 краін устрымаліся.
Рашэнне было прынята пасля расследавання Еўрасаюза, які ўстанавіў, што Кітай несправядліва субсідуе прамысловасць па выпуску электракараў.
Кітай ужо прыгразіў ЕС мерамі ў адказ у дачыненні да малочных прадуктаў, каньяку, свініны і аўтамабіляў.
Раней, у маі гэтага года, ЗША абвясцілі аб павышэнні пошлін на кітайскі імпарт для абароны амерыканскіх кампаній. Цяпер там знялі з продажу самую папулярную мадэль Tesla-Model S, таму што ў яе вытворчасці выкарыстоўваюць акумулятары з Кітая.
Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто
Дызель можа перамагчы электрамабілі? Як еўрапейскі аўтапрам аказаўся на мяжы крызісу
Купля аўто з Кітая на замову — рэальная магчымасць зэканоміць або пустая трата часу?