Аўто2121

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

20 аўтамабільных брэндаў маюць афіцыйных дылераў у Беларусі. Тры чвэрці з іх — кітайскія брэнды.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кітайскія брэнды амаль цалкам выціснулі іншыя

Татальная кітаізацыя беларускага рынку пачала адбывацца пасля таго, як у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны сусветныя аўтавытворцы пачалі пакідаць Расію і Беларусь.

Для параўнання, у 2022 годзе на нашым рынку афіцыйна былі прадстаўленыя 28 брэндаў, і толькі 4 з іх (14%) прыходзілася на кітайскія маркі.

Яшчэ адным пацвярджэннем таго, што беларускі рынак новых аўто цалкам аддадзены Кітаю — міжнародны аўтамабільны салон «Мотаршоу» 2024, які праходзіць з 2 па 6 кастрычніка ў Мінску.

Як адзначаюць журналісты, на ім упершыню на стэндах не было ніводнага афіцыйнага прадстаўніка еўрапейскіх брэндаў. Толькі Кітай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: geely.by

Geely мусіць быць удзячны санкцыям

Адметна, што каля 50% продажаў прыходзіцца на аўтамабілі беларуска-кітайскай вытворчасці (брэнды Geely і Belgee).

Яшчэ адна тэндэнцыя, якую на «Мотаршоу» агучылі прадстаўнікі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) — нечуваны рост продажаў новых аўто ў Беларусі. Лепш, чым цяпер, справы ў афіцыйных дылераў ішлі толькі ў 2019 годзе, які лічыцца рэкордным.

Першапачаткова ў БАА прагназавалі, што дылерам удасца рэалізаваць 27 тысяч новых аўто на працягу года. Але гэты паказчык пераадолелі ўжо па выніках першых 8 месяцаў.

Нечаканаму росту продажаў новых аўто ў Беларусі ў першую чаргу спрыяюць заходнія санкцыі ў дачыненні да паставак аўто з Еўропы і ЗША ў Беларусі. Праз гэта БАА даводзілася ўжо некалькі разоў пераглядаць прагнозы на 2024 год у бок павелічэння.

Новыя прагнозы

Па выніках першага квартала 2024 года ў БАА прагназавалі, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць 35 000 рэалізаваных новых аўтамабіляў, але новыя абмежаванні прымусілі іх зноў пераглядзець прагнозы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Апошні прагноз быў днямі агучаны на «Мотаршоу». Цяпер дылеры чакаюць, што ім удасца рэалізаваць 47-48 тысяч новых аўто за 2024 год. А гэта больш, чым у даваенным 2021 годзе.

Бадай галоўнае адрозненне ад даваенных часоў будзе ў тым, што цяпер ільвіную долю гэтых машын будуць займаць кітайскія брэнды.

Нагадаем, што новы пакет санкцый, які працуе ад 1 ліпеня 2024 года, забараніў экспарт з Еўрасаюза машын з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, гібрыдаў, электрамабіляў і любых аўто, даражэйшых за 50 тысяч еўра ў Беларусь.

Каментары21

  • бульбачка
    04.10.2024
    Не беларусы перасаджваюцца, а беларусаў перасадзілі, каб насаліць Захаду і прагнуцца перад Кітаем. Але самі дзяды на мэрсах браніраваных ездзяць, а рабам рабскае, аднаразавае. Во как!
  • Ботам
    04.10.2024
    Як бачыў львіную долю патрыманных еўраамерыканаяпонскакарзйскіх аўто ў Мінску на дарогах так і бачу. Новыя Лада і Джылі ёсць мінімальна і гэта паказчык розуму, яго адсутнасці, іх ўладальнікаў, каб па такіх вялікіх цэнах набываць ГЭТА.
  • Тлумачу
    04.10.2024
    Продажы выраслі, бо аўтамабілі аднаразовыя :) Прадаць на другасным рынку кітайскае ражно будзе складана.

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →