Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так
Даносчыца Вольга Бондарава паўсюль бачыць куратараў.
07.10.2024 / 10:46
Фота: тэлеграм-канал Бондаравай
Бондарава паскардзілася, што ўчора ў Мінску на станцыі метро «Каменная горка» назірала «жудасную карціну». Яна пабачыла хлопчыкаў, якія спявалі, і вырашыла, што яны «пабіраюцца», а за імі стаіць куратар ці наглядчык.
«Натуральна, удакладніўшы ў дзяцей, ці ведаюць бацькі, чым яны займаюцца, і атрымаўшы сцвярджальны адказ, патэлефанавала ў 102 і папрасіла прыслаць нарад, каб высветліць абставіны і спыніць факт бадзяжніцтва», — расказала Бондарава.
Міліцыянты прыехалі — і нікога не затрымалі.
«У адказ на нямое пытанне адзін з міліцыянтаў адказаў: а за што іх затрымліваць? Хлопчыкі зарабляюць на мару», — прыводзіць дыялог Бондарава.
Даносчыца ж перакананая, што дзяцей эксплуатуюць, а міліцыянты проста маладыя ці ім пляваць, і просіць Фрунзенскае РУУС разабрацца.
«Прывет палітычным прастытуткам». Бондарава наехала на Азаронка з-за аднаго прыназоўніка
Даносчыцу Бондараву выгналі з Камуністычнай партыі