Днямі Вольга Бондарава абурылася вокладкай партыйнай газеты «Камуніст Беларусі. Мы і час», дзе яшчэ нядаўна працавала адказнай сакратаркай, а цяпер угледзела дэрусіфікацыю. Аказалася, Бондараву пазбавілі не толькі пасады ў газеце.
Даносчыцу выключылі таксама з Камуністычнай партыі.
Мікалай Валовіч, адказны за ідэалогію ў Кампартыі, напісаў у каментарах у сацсетках, што Бондарава цяпер пакрыўджана за выключэнне з КПБ.
Нагадаем, Бондарава раскрытыкавала апошні нумар газеты Кампартыі, звярнуўшы ўвагу на напісанне слова «беларуские» замест «белорусские» — як ёй, відаць, хацелася б.
«Газета «Камуніст Беларусі» зайграла новымі фарбамі. Рэдакцыя вырашыла адмовіцца ад правілаў рускай мовы. Страшна падумаць, што будзе далей і да чаго прывядзе дэрусіфікацыя. Прэцэдэнт перад вачыма — гэта Украіна. Ужо былая», — напісала прарасійская актывістка.
Каментары