Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?

Самая дарагая кватэра, прададзеная ў мінулым месяцы ў Мінску, абышлася пакупніку ў 380 тысяч даляраў.

08.10.2024 / 12:20

Кватэра размешчана ў элітцы на вуліцы Кісялёва, 17 ля Асмалоўкі.

Будаўніцтва дома «Сезоны» пачалося яшчэ ў 2004 годзе, а праз некалькі гадоў будоўлю замарозілі. Толькі праз 13 гадоў дом увялі ў эксплуатацыю пры дапамозе горада.

Тут абяцалі вялікія кватэры ад 170 да 600 квадратных метраў, а ўсяго іх планавалася 48 на 4 пад'езды. Пры гэтым у першыя гады будаўніцтва кватэры прадаваліся па 2500—3500 даляраў за метр, а пазней выстаўляліся на аўкцыёнах арыштаванай маёмасці па 1100—1300 даляраў.

Набытая тут кватэра ў верасні была без унутранага аздаблення і са свабоднай планіроўкай, а агульная плошча склала 305 квадратных метраў. Абышлася яна пакупніку ў 380 тысяч даляраў, што эквівалентна 1247 далярам за квадратны метр.

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску

Кватэры еўрафармату набіраюць папулярнасць у Беларусі

У мінскіх кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

Nashaniva.com