Гэта зусім не новабудоўля, а стары дом.
У сталіцы прайшоў агляд-конкурс аб'ектаў ЖКГ. Вызначылі і ўзорны пад'езд. Ён знаходзіцца ў доме №141 на праспекце Ракасоўскага. Журналісты Мінск-Навінаў зазірнулі туды.
Гэты дзевяціпавярховік знаходзіцца недалёка ад кінатэатра «Салют». Дом — зусім не новабудоўля. Такіх у Мінску сотні — узводзіліся яны яшчэ ў савецкія часы. Але першы пад'езд будынка сапраўды незвычайны.
Сцены ўпрыгожваюць шасцікантовікі розных формаў і колераў. У цэлым рамонт выкананы ў шэра-бэзавых фарбах. Столі — белыя. У пад'ездзе з'явіліся новыя паштовыя скрыні і радыятары. Усталявалі і святлодыёдныя свяцільні з датчыкамі.
Падлога, праўда, замененая толькі на пляцоўцы ля ліфта на першым паверсе — яе выклалі пліткай з керамаграніту.
У 2023-м у доме зрабілі капрамонт. А сёлета вырашылі абкультурыць пад'езд. Нагадаем, па заканадаўстве абнаўленне месцаў супольнага карыстання цалкам аплачваюць жыхары. Тут вырашылі не шкадаваць.
На сходзе ўласнікаў вырашылі, якім хочуць бачыць пад'езд. Прыкладам сталі сцены ў адным з дамоў на вуліцы Пляханава. Уласна, на Ракасоўскага рамонт рабіла тая ж прыватная арганізацыя, што і ў суседзяў.
Кошт пытання — Br14 тыс. Суму размеркавалі паміж кватэрамі сувымерна іх плошчы. Жыхарам далі растэрміноўку па аплаце на тры месяцы.
Каментары
Дарэчы, прыступкі маглі б таксама прывесьці да ладу, хаця б смальтай пакрылі, ці пафарбавалі, на худы канец, а на пляцоўках трэ было паставіць горшчыкі, з пальмамі ды кітайскімі ружамі. А так, не, ня лепшы гэа пад'езд, не дацягвае ён да ганаровай і высокай адзнакі...