У лесе пад Жодзінам знайшлі рэдкі і незвычайны грыб

Цікавай знаходкай падзяліўся ў сацсетках грыбнік Сяргей з-пад Жодзіна. Ён наткнуўся ў лесе на цікавы грыб, вонкава падобны на суквецце капусты, піша «Смартпрэс».

10.10.2024 / 18:00

Скрыншот з відэа

Сам Сяргей не змог вызначыць, што перад ім за цуд, таму звярнуўся з просьбай растлумачыць гэта да падпісчыкаў.

@user2nxpdyjj40 #опята #лес #жодино #рекомендации ♬ оригинальный звук - Сергей Ринатович

У каментарах карыстальнікі тыктока расказалі, што трапіўся Сяргею спарасіс кучаравы (лац. Sparassis crispa) — рэдкі ядомы грыб, вонкава падобны на квяцістую капусту. Пахне ён арэхамі.

У навуковым аддзеле Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» дадалі да гэтага, што спарасіс яшчэ называюць «заячай капустай», хоць ніякага дачынення да зайцоў ён не мае, а самі зайцы яго не ядуць.

Увогуле грыб лічыцца паразітам. Расце ён на каранях дрэў і свежых пнях хвоі.

Звычайна спарасіс — гэта невялікі куст круглявай формы, вышынёй і ў дыяметры да 30 см. Часам сустракаюцца асобнікі да паўметра ў ахопе, вага такіх волатаў дасягае шасці, а то і дзесяці кілаграмаў.

Спарасіс — від пад аховай, ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць

Жанчына знайшла чарэнь баравікоў і плача ад шчасця ВІДЭА

Два новыя віды грыбоў знайшлі ў Брэсце

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)

Nashaniva.com