Гэта эмацыйнае відэа сабрала 2 мільёны праглядаў.
Відэа ўдалага паходу ў лес падзяліўся ў тыктоку мужчына па імені Алег. Разам з маці яны збіралі грыбы ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны.
«Сыночак, паглядзі, колькі іх шмат, — не можа стрымаць захаплення жанчына. — Дзякуй табе госпадзе, што прывёў на гэту сцежку сюды. Афігець!»
«Адны баравікі. Вось гэта ўраджай, я разумею», — радуецца мужчына.
Урожай года "БОРОВИКОВ" 2024
Гэты ролік за некалькі дзён сабраў 2 мільёны праглядаў.
У яшчэ адным роліку мужчына паказаў, колькі грыбоў назбірала іх сям'я — у кадры некалькі вёдраў і кошыкаў.
УРОЖАЙ В 20-Х ЧИСЛАХ СЕНТЯБРЯ 24 ГОДА, ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛ
Каментары