У міліцыі расказалі, за што будуць караць квадробераў
Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Кастрычніцкага РУУС Мінск Андрэй Бучко на сустрэчы з навучэнцамі аднаго са сталічных каледжаў расказаў, за што могуць прыцягнуць да адказнасці прыхільнікаў квадробікі — моладзевай субкультуры, якая набывае ўсё больш прыхільнікаў сярод дзяцей і падлеткаў.
12.10.2024 / 20:30
Фота ілюстрацыйнае
«Што тычыцца квадробераў — калі іх паводзіны парушаюць грамадскі парадак, напрыклад, яны скачуць на мінакоў, тады яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства», — заявіў міліцэйскі начальнік.
Квадробіка — рух родам з Японіі. Адэпты гэтай субкультуры капіююць паводзіны жывёл, часцей за ўсё катоў і сабак. Яны бегаюць на карачках, выдаюць гукі, падобныя да гукаў жывёл, надзяваюць маскі і хвасты. Некаторыя спрабуюць нават есці корм жывёл. Зрэшты, у Беларусі нядаўна з'явіўся бяспечны корм спецыяльна для квадробераў.
Гэтая дзіцячая забава сур'ёзна турбуе беларускіх прапагандыстаў. У адным з матэрыялаў, напрыклад, квадробіку назвалі «першым крокам да сатанізму», а нядаўна з'явілася версія, што квадробераў прыдумалі, каб яны прынеслі Захаду ў зубах суверэнітэт Беларусі.
«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня
Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя
Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў
Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам
У Магілёве квадроберы захацелі пазнаёміцца з сабакам. Але той гэтага не ацаніў ВІДЭА
У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?