Грамадства77

Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў

Протаіерэй Сергій Лепін, святар аднаго з беларускіх праваслаўных храмаў, заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў фэйсбуку, піша «Смартпрэс».

«Спачатку дзівіліся святарам, якія ў мінулым былі камсамольцамі. Але аднойчы ўсе прывыклі. Потым дзівіліся тым з іх, хто калісьці быў хіпі. Яшчэ пазней, або паралельна з гэтым, — тым, хто быў панкам, брэйкерам або металістам. Але і да гэтага прызвычаіліся. А сёння… ніхто ўжо не здзіўляецца нават святарам-байкерам», — адзначыў Сергій Лепін.

«Ведайце, дарагія мае, што дзесьці сёння вырастаюць на лужках будучыя бацюшкі і матушкі з квадробераў і хобіхорсінгаў. У гэтым — я падазраю — і заключаецца дзіўны Божы Провід як пра гэтыя дзівакаватыя субкультуры, так і пра Царкву», — дадаў ён.

Сергій Лепін таксама прапануе стварыць у БПЦ сінадальны аддзел па ўзаемадзеянні з квадроберамі, па аналогіі з аддзелам па працы з казакамі: «Іх (квадробераў) больш».

Каментары7

  • Барадаты косплэй
    28.09.2024
    Сярод ражаных квітнее педафілія і мужаложаства, а вы нам тут пра нейкіх квадробераў і хобіхорсераў...
  • .
    28.09.2024
    > прапануе стварыць у БПЦ сінадальны аддзел па ўзаемадзеянні з квадроберамі, па аналогіі з аддзелам па працы з казакамі: «Іх (квадробераў) больш».

    Казакі ў Беларусі - сапраўды "ражаныя" блазаны. Куды тым квадроберам і хобіхорсерам.
  • 28.09.2024
    Як гэта гучыць на скэпнам ?
    квАдроберы ,квадрОберы ці квадробЕры ? )

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →