Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной
Мірскі і Нясвіжскі замкі ў топ-3 не ўвайшлі.
13.10.2024 / 14:07
Мемарыял «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці. Фота: сайт Саюзнай дзяржавы
Брэсцкая крэпасць стала самым наведвальным музейным комплексам Беларусі. Такія звесткі па стане на канец мінулага года прывёў Белстат.
У тройцы самых папулярных музеяў краіны па версіі чыноўнікаў таксама аказаліся мемарыяльны комплекс Хатынь» і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Паводле звестак Белстата, беларускія музеі ў 2023 годзе наведалі 7,6 мільёна чалавек, што на 13,6% больш, чым у 2022 годзе. Усяго ў краіне 156 музеяў — з іх 100 комплексных, 39 гістарычных, 11 мастацкіх, 4 літаратурных і па адным прыродазнаўчым і навукова-тэхнічным.
У Беларусі 5683 аб'екты гістарычнай і культурнай спадчыны. Больш за ўсё сярод іх помнікаў археалогіі — 2226.
У справаздачы да Дня работніка культуры Белстат агучыў і сярэдні заробак у гэтай галіне. У студзені-жніўні 2024 года ён склаў 1314 рублёў да выліку падаткаў.
Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці
Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?