Грамадства33

Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Будаўнічая актыўнасць на тэрыторыі крэпасці магла перашкодзіць Брэсцкай крэпасці трапіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праект перабудовы. Новы фасад цалкам закрываў гістарычны будынак. Фота: Ваенпраект

Міністэрства культуры не падтрымала праект рэканструкцыі, распрацаваны інстытутам «Ваенпраект», які падпарадкоўваецца Міністэрству абароны Беларусі.

Пра гэта ў сваім тыктоку паведаміў брэсцкі прарасійскі актывіст Пётр Піцко. Ён з паплечнікамі таксама выступаў супраць праекта, але па сваіх прычынах — бо «замест аб'екта рускай фартыфікацыі з'явіцца будынак у стылі, які нагадвае польскі канструктывізм». Прарасійскія дзеячы асабліва перажывалі за насценную выяву першага гімна СССР, які праслаўляе Сталіна.

Пра планы стварыць у Брэсцкай крэпасці Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у лістападзе 2020 года, калі былі задушаны пратэсты і пачалася прасавецкая ідэалагічная перабудова Беларусі.

Пад новы ідэалагічны праект патрыятычнага цэнтра ў пачатку верасня 2023 года Міністэрства культуры Беларусі адмыслова змяніла рэгламенты аховы крэпасці.

Фрагмент схемы зон аховы крэпасці з казематамі тэнальнага фронту. У верасні 2023 года ў зоны аховы ўнеслі змяненні, каб стварыць патрыятычны цэнтр. Фота: Праект зон аховы Брэсцкай крэпасці

У новым праекце зон аховы дазволілі стварэнне спартыўных пляцовак і збудаванняў, рэканструкцыю будынка кухні-сталовай «з павелічэннем плошчы забудовы і захаваннем існуючай вышыні гэтага будынка», а таксама дазволілі змяніць гістарычную планіровачную структуру для будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры пад цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі.

Больш ранні праект рэканструкцыі казармаў не прадугледжваў кардынальнага змянення аблічча помніка. Фота: сайт Ваенпраекта

Першапачаткова праект рэканструкцыі казармаў не прадугледжваў кардынальнага змянення аблічча помніка. Але пасля праекціроўшчыкі «Ваенпраекта» адчулі поўную свабоду: запраектавалі перад адзіным фасадам казематаў тэнальнага фронту крэпасці яшчэ новы фасад, павялічыўшы карысную плошчу. 

Новы фасад цалкам закрываў гістарычны будынак. Фота: Ваенпраект

Казематы, пабудаваныя ў 1864 годзе ў вале каля Канстанцінаўскай (Паўночна-Заходняй) брамы, гэта група з 20 асобных памяшканняў, перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі і засыпаных зямлёй. Не ўсе казематы злучаліся паміж сабой, яны былі падзелены на чатыры секцыі з асобнымі ўваходамі. Менавіта гэты факт ускладняў рэканструкцыю збудавання пад новыя патрэбы.

Інтэр'ер новай прыбудовы. Злева колішні фасад казармы, у якім аўтэнтычныя сцены хочуць замяніць вялікімі вітражамі. Фота: Ваенпраект

Новае праектнае рашэнне «Ваенпраекта» двойчы парушала закон. Па-першае, для яго рэалізацыі прапаноўвалі разабраць аўтэнтычныя фасады помніка архітэктуры і ўставіць замест іх шкляныя вітражы. Па-другое, новы фасад закрываў стары, а Кодэкс аб культуры адназначна забараняе ствараць візуальныя перашкоды для ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Спецыялісты ў сферы аховы спадчыны выказвалі засцярогі, што цяперашняе Міністэрства культуры, якое так лёгка зацвердзіла змяненне рэгламентаў аховы на помніку 0-й катэгорыі, гэтак жа лёгка ўзгодніць і адступленне ад свайго асноўнага прававога дакумента дзеля ідэалагічных патрэб.

Але, магчыма, на рашэнне ведамства паўплываў той факт, што ўвесну Брэсцкая крэпасць разам з Мамаевым курганам была ўнесена Расіяй у складзе намінацыі «Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны» ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Будаўнічая актыўнасць на тэрыторыі крэпасці магла б перашкодзіць атрыманню высокага статусу — і давялося расстаўляць правільныя прыярытэты паміж двума ідэалагічнымі праектамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Acab
    30.09.2024
    Рэйтынгі бюракратычных паразытаў прышлі ў супярэчаньне і калгасныя скарыліся раённым
  • Мх
    30.09.2024
    Беларусі не хапае дэкамунізацыі і дэсаветызацыі. А ўсякіх прарасейскіх актывістаў - трэба пешшу да расейкай мяжы за 12 гадзін з дапамогай танкаў выгнаць.
  • Сымон
    30.09.2024
    Ды будуйце ўжо там усё, што хочаце, бо ніхто ўсё роўна не абвесціць расейкую фартэцыю помнікам Юнэска. Тым болей што ўвесь тый мемарыял пабудаваны на мітах саўковай прапаганды. Ня тое, каб супраціву Берасцейскай крэпасці ў чэрвені 1941 увогуле не было, але ягоныя упартасць, масштаб, трываласць і уплыў на ход вайны былі моцна перабольшаныя і распіяраныя з мэтай, каб аццягнуць ўвагу публікі ад вельмі нязручнага для саветаў пытання - чаму чырвоная армія ўпершыню спыніла немцаў толькі праз 5 месяцаў пасля нацысцкага нападу на СССР і ажно на аколіцах Масквы. А да таго моманту баявы шлях саветаў складаецца амаль выключна з грандыёзных катлоў ды эпічных паразаў кшталту найбуйнейшай танкавай бітвы ў гісторыі ў трыкутніку Дубна-Луцк-Броды напрыканцы чэрвеня 1941.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны1

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»12

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

Storm Shadow сёння маглі ўдарыць па гістарычнай сядзібе на Куршчыне, дзе размяшчаўся расійскі камандны пункт4

Куды зноў знік Пуцін? Выявілася, што яго апошнія сустрэчы — гэта насамрэч запісы месячнай даўніны3

«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты3

Папа Рымскі зацвердзіў абрад свайго пахавання2

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны1

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →