Ва Украіне раскрытыкавалі прэзідэнта МАК за сустрэчу з Ксеніяй Санковіч

Кіраўніца федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны Вольга Саладуха на сваёй старонцы ў фэйсбуку жорстка раскрытыкавала прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха за цёплую сустрэчу з генеральнай сакратаркай НАК Беларусі Ксеніяй Санковіч, якая адбылася 12 кастрычніка ў Лазане.

14.10.2024 / 19:24

Ксенія Санковіч і Томас Бах у Лазане

«Ледзь не штодня гінуць нашы атлеты. Расія пры падтрымцы Лукашэнкі разбурае нашы стадыёны, спарткомплексы, спартыўныя школы, забівае нашых дзяцей. Кіраўнік МАК пры гэтым не знаходзіць часу на салідарнасць з Украінай, але чамусьці заўсёды гатовы абняцца з нашымі ворагамі», — напісала Саладуха, адзначаючы, што гэта «вельмі прыкра і балюча бачыць».

«Абдымкі з лукашэнкаўскімі спартыўнымі прапагандыстамі азначаюць, што Бах канчаткова абраў бок агрэсара і хоча яго поўнай рэабілітацыі ў свеце спорту», — сцвярджае Вольга Саладуха і дадае:

«Відавочна, такія крокі Томаса Баха з'яўляюцца кульмінацыяй яго паступовага дрэйфу ў бок прарасійскіх сіл».

Томас Бах дабывае на пасадзе прэзідэнта МАК, якую займае з 2013 года, апошні год. Выбары новага кіраўніка арганізацыі запланаваныя на сакавік 2025 года на сесіі арганізацыі ў Грэцыі, а Бах балатавацца на новы тэрмін не будзе. 

Ксенія Санковіч наведала Міжнародны алімпійскі камітэт

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт

Высветлілася, хто замест Баха можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт. Гэта дрэнная навіна для Лукашэнкі і Пуціна

Прэзідэнт МАК вырашыў не трымацца за сваю пасаду

Nashaniva.com