Свет33

Высветлілася, хто замест Баха можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт. Гэта дрэнная навіна для Лукашэнкі і Пуціна

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян Коэ можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) замест Томаса Баха, які абвясціў, што пакідае пасаду, паведамляе Reuters.

Себасцьян Коэ, дзейны прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

На сваёй прэс-канферэнцыі найбольш верагодны і ўплывовы пераемнік Баха Себасцьян Коэ заявіў, што «сур'ёзна абдумае» магчымасць пазмагацца за крэсла прэзідэнта МАК. 

«Я заўсёды ясна даваў зразумець, што калі з'явіцца такая магчымасць (стаць кіраўніком МАК — НН), я, відавочна, сур'ёзна абдумаю гэта. І магчымасць гэтая ўжо ўзнікла», — заявіў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьян Коэ.

67-гадовы брытанец Себасцьян Коэ мае за плячыма велізарны спартыўны і арганізацыйны вопыт: двухразовае алімпійскае чэмпіёнства па бегу на дыстанцыю 1500 метраў, галоўная роля ў арганізацыі Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, кіраванне Нацыянальным алімпійскім камітэтам Вялікабрытаніі.

Акрамя таго, у адрозненне ад Томаса Баха, які ад пачатку вайны спрабуе абараняць ад санкцый спартсменаў, лаяльных рэжымам Лукашэнкі і Пуціна, Себасцьян Коэ, наадварот, жорстка выступае супраць удзелу беларусаў і расіян у міжнародных спаборніцтвах (нават у нейтральным статусе) з-за вайны ва Украіне і ўнутраных палітычных рэпрэсій.

У дадатак да гэтага пры Коэ Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі выкрыла супрацоўніцтва былога прэзідэнта арганізацыі Ламіна Дзіяка з Расіяй ва ўтойванні станоўчых допінг-пробаў расійскіх алімпійскіх атлетаў.

Выбары прэзідэнта МАК адбудуцца ў сакавіку 2025 года.

Каментары3

  • Пуцін з Лукашэнкам
    12.08.2024
    Плачам, камяк ў горле, ежа не стравуецца, не дапусьцяць Домрачыху ў славу Расеі паплаваць з рушніцай па скале алімпійскага брэйкдансу
  • даведка
    12.08.2024
    Виктор Лукашенко, видимо, намерен стать президентом МОК, если его отец решил вдруг ввести уголовную ответственность за клевету и оскорбление экс-президента.
  • Алесь
    13.08.2024
    А яшчэ, у адрозненне ад Баха, не дапускае ў лёгкай атлетыцы трансгендараў да жаночых спаборніцтваў.

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта4

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта4

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →