«Газпрам» збіраецца прадаць свой дом адпачынку ў Маладзечанскім раёне

«Газпрам» вырашыў пазбавіцца ад часткі няпрофільных актываў і ў сувязі з гэтым збіраецца прадаць амаль паўтара дзясятка баз адпачынку і санаторыяў, піша ТАСС.

15.10.2024 / 17:39

Фота: alesya-btg.by

Паведамляецца, што «Газпрам» мае намер прадаць больш за дзясятак аб'ектаў адпачынку ў Расіі, а таксама гатэль «Марыёт Цахкадзор» у Арменіі і дом адпачынку «Алеся» ў Беларусі.

Аздараўленчы цэнтр «Алеся» з'яўляецца філіялам ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». Ён знаходзіцца прыкладна за 50 км ад МКАД недалёка ад Маладзечна на беразе Заходняй Бярэзіны.

Комплекс агульнай плошчай 10 га быў пабудаваны ў 2002 годзе ў сасновым бары. Жылы фонд разлічаны на пражыванне 131 чалавека. Ёсць лячэбны корпус, бар, рэстаран, пракат ровараў і лыж з канькамі ў зімовы час. 

«Газпрам» пабудуе пад Мінскам завод па вытворчасці звадкаванага газу

Жыхар Віцебска пазбавіўся 450 тысяч рублёў на «інвестыцыях у Газпрам»

25 год таму ў Мінску адкрылі Маскоўскі аўтавакзал — згадваем яго лёс ФОТЫ

Nashaniva.com