Былога трэнера зборнай Беларусі звольнілі з польскага баскетбольнага клуба пасля таго, як ён замахнуўся на гульца
Польскі баскетбольны клуб «Асторыя» з Быдгашча аб'явіў пра звальненне экс-трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Круцікава, паведамляе Tribuna.
15.10.2024 / 21:18
Аляксандр Круцікаў
Гэта адбылося пасля інцыдэнту, які здарыўся 13 кастрычніка ў матчы польскай лігі Д3 паміж рэзервовай камандай «Асторыі» з клубам «Акадэмія Гартата» з Гданьска.
Пры ліку 66:71 гулец гаспадароў Мацей Заблоцкі быў выдалены з пляцоўкі, сеў на лаўку запасных, а Круцікаў падышоў да яго і замахнуўся.
Круцікаў працаваў у клубе на розных пасадах больш за пяць гадоў. Вясной 2024 года ён узначальваў першую каманду, пасля чаго вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера рэзервовай.
Памёр славуты ў мінулым баскетбаліст Дзікембе Мутомба
Зорку сусветнага футбола падазраюць у згвалтаванні
Ва Украіне раскрытыкавалі прэзідэнта МАК за сустрэчу з Ксеніяй Санковіч