Кіраўніка ХАМАС забілі стрэлам у галаву
Але незразумела, хто, калі і якой зброяй зрабіў гэты стрэл.
19.10.2024 / 14:15
Фота: AP Photo/ Adel Hana
У Ізраілі ўскрыццё паказала, што лідар ХАМАС Ях'я Сінвар быў забіты стрэлам у галаву. Дырэктар ізраільскага Нацыянальнага інстытута судовай экспертызы доктар Чэн Кугель паведаміў NY Times, што Сінвар першапачаткова быў паранены шрапнеллю ў перадплечча, а затым затым забіты стрэлам у галаву.
Але незразумела, хто, калі і якой зброяй зрабіў гэты стрэл.
Па словах Кугеля, які кіраваў ускрыццём цела Сінвара, да смяротнага стрэлу тэрарыст спрабаваў перацягнуць параненую руку электрычным кабелем, піша Bild.
Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе
«Цемра адступае, і святло падымаецца». Нетаньяху выступіў з прамовай пасля смерці лідара ХАМАС
Кіраўніком ХАМАС стаў лідар руху за мяжой