Адзін з лідараў ХАМАС Халед Машаль выконвае абавязкі кіраўніка руху пасля ліквідацыі Ях'і Сінвара, паведамляе ліванскі тэлеканал LBCI са спасылкай на крыніцы.
Машаль узначальваў рух за межамі Палесціны.
«Машаль узяў на сябе ролю в.а. кіраўніка руху і цяпер адказвае за ўсе камунікацыі з ключавымі бакамі, якія ўдзельнічаюць у перамовах і вырашэнні праблем са зняволенымі», — паведамляе тэлеканал.
Крыніцы пацвердзілі LBCI, што кіраўніцтва ХАМАС праінфармавала аб гібелі Сінвара турэцкіх, катарскіх і егіпецкіх чыноўнікаў.
Каментары