Віцебскі флагшток, які ўлады назвалі бясплатным, абыйдзецца ў 440 тысяч даляраў

Мясцовым уладам прыйдзецца добра патраціцца на ўладкаванне самой плошчы, на якой ужо ўсталявалі сам флагшток.

31.10.2024 / 14:36

Фота: Onliner

У Віцебску на плошчы ля Лядовага палаца змантавалі 69-метровы флагшток. Падчас грамадскіх абмеркаванняў адміністрацыя горада заяўляла, што гораду гэты флагшток нічога не будзе каштаваць — маўляў, яго ўсталююць за спонсарскія сродкі. Спонсара, праўда, чыноўнікі не называюць.

Аднак арганізацыя самой плошчы вакол флагштока абыдзецца гарадскому бюджэту ў сур'ёзную суму, падлічыў «Віцебскі кур'ер».

На сайце дзяржзакупак было апублікавана як мінімум сем пазіцый, звязаных з плошчай:

Усё гэта збіраліся закупляць за бюджэтныя сродкі. Агулам уладкаванне плошчы абыдзецца ў 1 461 825 рублёў — гэта 440 тысяч даляраў.

Пры гэтым конкурс на некаторыя закупкі ўсё яшчэ працягваецца, а заканчэнне будаўніцтва перанесена на наступны год. Гэта значыць сума можа стаць яшчэ больш.

Nashaniva.com