ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай

ЦВК сёння разглядае заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння ў прэзідэнты.

31.10.2024 / 15:09

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Партыю працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, а таксама галоўнага ідэолага Мінска, прадстаўніка Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай.

@nashaniva Міліцыянтка і ідэолаг Вольга Чамаданава ідзе на выбары. Хто яна? #лукашенко #выборы2025 #белорусы #минсксейчас #беларусьновости ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс

Таксама сёння заявы на рэгістрацыю падалі Ганна Канапацкая, Сяргей Бобрыкаў і Дзіяна Кавалёва, але сёння іх заяўкі не былі разгледжаныя, іх разгледзяць у панядзелак.

У аўторак ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, адмовіў групам Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.

Заўтра — апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, збор подпісаў стартуе 7 лістапада. Выбары — 26 студзеня 2025 года.

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу

Дакументы ў ЦВК падала Дзіяна Кавалёва

Nashaniva.com