ЦВК Беларусі прыняў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Сяргея Бобрыкава.
Сяргей Бобрыкаў — былы кіраўнік Вайсковай акадэміі, сёння — старшыня Беларускага саюза афіцэраў.
Ён нарадзіўся 15 красавіка 1962 года ў Лепелі. Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча(1983), Вайсковую артылерыйскую акадэмію імя Калініна (1993) і Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Расіі (2005).
Бобрыкаў сярод іншага быў намеснікам начальніка Галоўнага штаба сухапутных войскаў, начальнікам 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах. Восем гадоў быў начальнікам Вайсковай акадэміі.
Жыве ў Смалявіцкім раёне. Жанаты, мае сына і дачку. Апошняя пайшла па слядах бацькі — у вайсковую сферу.
Такім чынам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў падалі групы Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска, ад Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай, экс-дэпутата Ганны Канапацкай.
У аўторак на сваім пасяджэнні ЦВК адхіліў заяўкі Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.
Апошні дзень падачы заявак — заўтра.
З 7 лістапада стартуе збор подпісаў.
Каментары