«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі
Беларускі твітар абурыўся выказваннямі доктаркі з Мінска, якая напісала, што яўрэі заслугоўваюць гарэць у печах. Жанчына ў адказ паабяцала абураным перадаць даныя з іх акаўнтаў беларускім сілавікам.
03.11.2024 / 11:00
Алеся Белавус — анестэзіёлаг-рэаніматолаг з 3-га гарадскога дзіцячага шпіталя ў Мінску. Фота з інстаграма жанчыны
1 лістапада ў твітары з'явіўся допіс доктара Алесі Белавус — анестэзіёлага-рэаніматолага з 3-й дзіцячай бальніцы ў Мінску.
Жанчына заявіла, што «ёй як белабрысай славянцы больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш» і што «пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы».
Твіт па стане на ранак 3 лістапада праглядзелі 58 тысяч чалавек, а пракаментавалі — звыш 400, што рэзка кантрастуе па папулярнасці з усімі папярэднімі публікацыямі ў акаўнце жанчыны.
Каментатары спрабавалі прысароміць лекарку, яна агрызалася ў адказ.
На фоне крытыкі доктарка напісала яшчэ некалькі твітоў, у адным з якіх пажадала яўрэям «гарэць у печах», суправаджаючы гэта сімвалам падтрымкі Палесціны. Потым той допіс жанчына выдаліла, але каментатары яго заскрынілі.
Таксама доктарка стала пагражаць сваім крытыкам, што зверне на іх увагу сілавікоў, аднак ёй самой напісалі, што тая нагаварыла на 130-ы артыкул КК РБ «аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці».
Хто такая доктарка Белавус?
Жанчыну завуць Алеся Белавус, яна выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і з 2018 працуе анестэзіёлагам-рэаніматолагам у 3-ім гарадскім дзіцячым шпіталі ў Мінску.
Скрыншот фэйсбук-акаўнта Алесі Белавус
У сацсетках жанчына выказвала велізарную любоў «да сваіх маленькіх пацыентаў».
Мяркуючы па яе папярэдняй актыўнасці ў твітары, Белавус падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і Расію, крытыкуе Святлану Ціханоўскую і перыядычна ўдзельнічае ў палітычных абмеркаваннях па беларускай і ўкраінскай тэматыцы.
У бальніцы Ірыны Абельскай некаторых пацыентаў пазначаюць «чорнай меткай»
Лукашэнкаўцы называюць фоты забітых ХАМАС дзяцей фэйкам, даказваюць гэта згенераваным шчанюком
Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме