Латвія да канца года цалкам скончыць умацаванне мяжы з Беларуссю
Пасля завяршэння будаўніцтва памежнага плота на латвійска-беларускай мяжы даўжынёй каля 145 кіламетраў цяпер заканчваюцца работы па яго інфраструктурнаму абсталяванню. Пра гэта паведамілі на пасяджэнні Камітэта па наглядзе за будаўніцтвам інфраструктуры знешняй мяжы, піша Delfi.lv.
02.11.2024 / 17:54
Фота: lsm.lv
Таксама на латвійска-беларускай мяжы пабудаваныя патрульныя дарожкі для перамяшчэння транспартных сродкаў даўжынёй 63,85 км. Патрульныя дарожкі з насцілу збудаваныя на 18,53 км, а пантонныя дарожкі — на 1,75 км. Іх будаўніцтва, як паведамляецца, будзе працягвацца да канца года на ўсім працягу мяжы ў 173 км.
У той жа час на ўчастку каля Дзвіны на латвійска-беларускай мяжы працягваецца ўстаноўка шасці металічных вежаў сувязі, пад'язных дарог і патрульнай дарожкі даўжынёй 16,7 км.
Распачатыя таксама будаўнічыя работы па ўзвядзенні пяці вежаў сувязі і пад'язных дарог да іх, якія таксама плануецца завяршыць да канца года.
Пабудаваныя вежы і дарогі забяспечаць назіранне за мяжой Латвіі на ўчастку каля Даўгавы.
Улады Польшчы бяруцца ставіць на мяжы з Беларуссю «Усходні шчыт»
Літва ўзводзіць непадалёк ад мяжы з Беларуссю вайсковы гарадок