У Гомелі зноў затрымалі Алу Караленку
Гомельскую пенсіянерку Алу Караленку 1 лістапада затрымалі сілавікі і змясцілі яе ў ізалятар часовага ўтрымання да суда. Такую інфармацыю заўважыў у сацсетках «Флагшток».
04.11.2024 / 17:32
Ала Караленка. Фота: сацсеткі
Ужо як мінімум трое сутак 62-гадовая жанчына правяла ў зняволенні. Суд па адміністрацыйным артыкуле павінен адбыцца 4 лістапада.
Пакуль у расклад гомельскіх судоў яе прозвішча не ўнесенае. У чым абвінавачваюць гамяльчанку, невядома, верагодна яе будуць судзіць за «падпіскі» — чарговую хвалю аналагічных судоў зафіксавалі праваабаронцы.
Алу Караленку, якая працавала інжынерам ВА «Беларуснафта» і ў многіх праектных арганізацыях, удзельнічала ў будаўніцтве гідраэлектрастанцыі ў Непале, а з 2020 года вядомая як валанцёрка, затрымліваюць ужо не першы раз.
У студзені 2021 года яе асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у навагоднім пікніку ў лесе, які сілавікі расцанілі як несанкцыянаваную акцыю. У чэрвені 2022 года гамяльчанку адправілі за краты на 7 сутак па тым жа абвінавачванні — гэтым разам несанкцыянаванай акцыяй палічылі спробу арганізаваць свята для ўкраінскіх дзяцей. Тады дзяржаўная прэса праводзіла допыт затрыманай, вынікамі якога сталі прапагандысцкія здзеклівыя матэрыялы.
З тых часоў Ала Караленка не з'яўлялася ў публічнай прасторы, не займалася якой-небудзь адкрытай дзейнасцю.
Але Караленка за арганізацыю дзіцячага свята ў Гомелі далі 7 сутак
Адну з арганізатарак свята для ўкраінскіх дзяцей у Гомелі забралі ў ІЧУ
У Гомелі затрыманы фатограф Сяргей Лысенка