Грамадства

Пенсіянерку, якая адседзела «суткі» за карагод у лесе, пакаралі арыштам за здымак ля навагодняй ялінкі з партыйным сцягам

Судзьдзя Віталь Каўбеня (суд Савецкага раёну Гомля) пакараў арыштам на 15 сутак 59-гадовую жыхарку абласнога цэнтру Алу Караленку. Міліцыя абвінаваціла яе ў несанкцыянаваным пікеце. Так патрактавалі здымак са сьцягам БСДП каля навагодняй ялінкі 1 студзеня, піша Радыё Свабода.

У рапарце міліцыі адзначана, што ў закрытым тэлеграм-чаце «БСДП. Гомель» быў знойдзены здымак ля навагодняй ялінкі каля ДК «Фэстывальны». Там нейкія людзі стаялі з партыйным сьцягам БСДП, прычым ні ў кога не было відаць твараў. З рапарту стала вядома, што ў закрытым чаце людзі дамаўляліся пра тое, каб сустрэцца ля навагодняй ялінкі. Судзьдзя зачытаў перапіску, удзельнікі якой былі пад нікамі.

Адвакат заўважыў, што яго падабаронная ў перапісцы нікога нікуды ня клікала і ні да чога не заклікала. Ён зьвярнуў увагу, што ў закрытым чаце ўдзельнічалі толькі сябры партыі, якія ня мелі мэтаў дэманстраваць публічна свае погляды ці здымкі.

«Пра публічнасьць тут няма гаворкі. Ніхто ня мог бачыць здымкі, апроч удзельнікаў чату, які быў, па сутнасьці, «гуртком па інтарэсах». Прашу справу спыніць, бо тут няма складу правапарушэньня», — сказаў абаронца.

Алу Караленку затрымалі ў пятніцу. У яе бацькоў, якім больш за 80 гадоў, прайшоў вобшук, афіцыйна гэта называлася «агляд памяшканьня».

Як доказ віны пэнсіянэркі на судзе зачыталі паказаньні жыхароў Гомля, у якіх раней міліцыя забрала на вобшуку тэлефоны і тэхніку і такім чынам «пранікла» ў закрыты тэлеграм-чат.

Пэнсіянэрка адмовілася даваць паказаньні.

У студзені Ала Караленка ўжо адбывала арышт тэрмінам 7 сутак за ўдзел у карагодзе ў лесе вакол ялінкі.

Таксама суд Савецкага раёну пакараў арыштам на 15 сутак жыхара Гомля Ігара Краўчанку. Суд прайшоў у «таемным» рэжыме. Да абеду ў канцылярыі суду казалі, што справа не прызначаная, а пасьля абеду блізкім паведамілі, што Ігар Краўчанка атрымаў 15 сутак паводле артыкула 23.34 КаАП. За што менавіта ён арыштаваны — у судзе не сказалі.

Каментары

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-кіраўніку Нагорнага Карабаха Баку выставіў 45 абвінавачванняў. Яму пагражае пажыццёвае1

15-гадовая вучаніца ўчыніла стральбу ў школе ў Амерыцы. Двое забітых і пяцёра параненых1

Старшыня суда Хойніцкага раёна папрасіўся ў адстаўку па ўласным жаданні1

Жыхарка Пінска прадала аўтамабіль 2018 года за 600 рублёў. Што пайшло не так?1

Скандал ва Украіне: вайсковец катаваў падначаленых і прыкрываўся сваімі сямейнымі сувязямі7

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам9

У Мінску заўважылі абрыкосы амаль па 100 рублёў за кілаграм

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі2

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Галоўнае
Усе навіны →