Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады
Ягоны дзядзька, які ў свой час быў у чачэнскім палоне, таксама пайшоў на павышэнне.
06.11.2024 / 14:10
Максім Вальфовіч. Фота: Gyrtivci / Telegram
У 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вайсковай разведкі. Як паведамляе тэлеграм-канал брыгады, вітальнае слова казаў выканаўца абавязкаў камандзіра падпалкоўнік Максім Вальфовіч. Гэта сын сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча.
Цікава, што Вальфовіч-старэйшы ў канцы 2000-х таксама ўзначальваў 120-ю брыгаду.
Інфармацыі, чаму на мерапрыемстве адсутнічаў камандзір брыгады Ігар Гегельскі, няма, навін пра яго адстаўку не было.
34-гадовы Максім Вальфовіч — вайсковец у чацвёртым пакаленні. Раней ён камандаваў механізаваным батальёнам пры 6-й брыгадзе ў Гродне, а пасля працаваў у Вайсковай акадэміі.
Сёлета на павышэнне пайшоў і яго дзядзька. Дзмітрый Вальфовіч, брат сакратара Рады бяспекі, стаў вайсковым камісарам Віцебскай вобласці (раней быў намеснікам).
Яго біяграфія пакручастая — у сярэдзіне 1990-х ён быў завербаваны Федэральнай службай контрразведкі Расіі, таму ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне не ў складзе расійскай арміі, а сярод чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву, якая, на думку контрразведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Урэшце Дзмітрый Вальфовіч трапіў у палон да дудаеўцаў і быў вызвалены ў снежні 1994 года.
Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу
Вальфовіч расказаў пра стварэнне ў Беларусі «добраахвотніцкіх атрадаў»
Аляксандр Вальфовіч: Мігранты ідуць — іх не спыніш