Вальфовіч расказаў пра стварэнне ў Беларусі «добраахвотніцкіх атрадаў»
8 кастрычніка на палігоне навучальнага цэнтра спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў Валоўшчына правялі комплексны занятак з ваеннаабавязанымі, раней праходзілі службу ў спецпадраздзяленнях МУС, а таксама ўдзельнікамі добраахвотніцкага атрада «Смерч». Для чаго гэта ўсё, расказаў БелТА дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Як тлумачыць Вальфовіч:
«Гэта новая форма прызыву ваеннаабавязаных: на дзень, на два, у выхадны дзень, без выкарыстання сістэмы мабілізацыі, якая адпрацаваная ў Беларусі».
Паводле ягоных слоў, гэтую форму прыдумалі, каб трымаць у тонусе былых афіцэраў і салдат унутраных войскаў, АМАП, САХР, «Алмаза» і іншых спецпадраздзяленняў МУС, якія звычайна выкарыстоўваюцца для барацьбы з унутранымі ворагамі рэжыму.
Праўда, Вальфовіч сцвярджае, што трэніруюць гэтых вайскоўцаў нібыта для барацьбы з ворагам знешнім:
«Калі хтосьці паквапіцца на наш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, то па сігнале прэзідэнта кіраўнікі сілавога блока дадуць каманду і ў дзейныя падраздзяленні, абмінаючы ваенкаматы, на працягу літаральна некалькіх гадзін прыбудуць тыя, хто выдатна валодае навыкамі і спосабамі вядзення баявых дзеянняў. Для іх ужо закладзена форма, камплекты ўзбраення».
Для таго, каб у адпаведны час не было збояў, такія былыя сілавікі, маўляў, цяпер і трэніруюцца на зборах. Пры гэтым, як кажа Вальфовіч, яны «разумеюць неабходнасць такіх збораў і з жаданнем на іх прыходзяць».
Сярод іншага яны бяруць на ўзбраенне вопыт вайны ва Украіне:
«Вывучаецца прымяненне БПЛА, супрацьдзеянне ім, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, новыя віды стралковай зброі, розныя мабільныя сродкі перамяшчэння, сродкі паражэння, сродкі аказання першай медыцынскай дапамогі. Таксама ваеннаабавязаным даводзяць пытанні інжынернай падрыхтоўкі, размініравання мясцовасці і іншыя».
Каментары
… дружно обос**ся, как только узнают, что противник тоже вооружен.
Это не льготы сейчас собирать.