Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно
Нетрывіяльнай думкай пра беларускі кінафестываль падзяліўся Юрый Аляксей. Нетрывіяльнай думкай пра беларускі кінафестываль падзяліўся Юрый Аляксей.
08.11.2024 / 16:37
Юры Аляксей. Фота: grodnonews.by
Гендырэктар «Беларусьфільма» лічыць, што кінафестываль — гэта найперш дыялогавая пляцоўка. А склад удзельнікаў сёлетняга фестывалю падштурхнуў Алексея да палітычнага параўнання.
«Лістапад» — гэта ў пэўным сэнсе БРІКС, толькі ў сферы кіно. З гэтым згодны і член журы Івана Жыгон, і іншыя нашы госці з Індыі, Ірана, Пакістана», — заявіў Аляксей.
Ён адзначыў «вялікую інтэрнацыянальнасць» фестывалю, у якім сёлета ўдзельнічаюць Кітай, Індыя, Таджыкістан, Узбекістан і нават Зімбабвэ, піша БелТА.
«Вельмі важна, што ў праграме нашага фестывалю праходзяць дні кіно розных краін. Гэта дае гледачу шанец пазнаёміцца з кіно, якое ён не ўбачыць у звычайнай праграме кінатэатраў. Напрыклад, у гэтым годзе мы ўпершыню правялі Дзень кіно Зімбабвэ», — дадаў Аляксей.
«Лістапад» завяршаецца 8 лістапада. Сёлета арганізатары абралі для яго патэтычны лозунг — «Кіно са знакам якасці».
Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра
Лукашэнка незадаволены, што яго адправілі ў «прылазнік»
Сяргею Лаўрову на саміце БРІКС наступілі на нагу ВІДЭА
«Пры чым тут US?!» На саміце БРІКС дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» ледзь не зрабілі амерыканцам
Крэмль нарэшце прызнаў, што Саудаўская Аравія адмовілася ад членства ў БРІКС