Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі

Аліна Коўшык, якую прызначылі галоўнай рэдактаркай «Белсат», расказала ў размове з Сяргеем Падсасонным, калі ёй паступіла прапанова стаць на чале канала. Урывак з вечаровай праграмы «Тыдзень», якую пакажуць сёння, апублікаваў тэлеграм-канал «Белсата». 

17.11.2024 / 16:32

Аліна распавяла, што прапанова ўзначаліць канал была для яе нечаканай. Хаця гутаркі пра змену кіраўніцтва канала былі даўно, Аліне, паводле яе слоў, такая прапанова паступіла нядаўна. 

«Калі да мяне прыйшлі з прапановай, я зразумела, што гэта апошняя дошка ратунку, — кажа Коўшык. — Усе казалі, што важна, каб беларус ці беларуска ўзначальвалі канал. І палякі гэта пачулі». 

Вядучы Сяргей Падсасонны заўважыў, што Аляксей Дзікавіцкі, які да снежня застаецца выконваць абавязкі кіраўніка канала, таксама беларус і таксама працуе там ад заснавання «Белсата». 

«Чаму не Аляксей?» — спытаў Сяргей Падсасонны.

«Гэта пытанне трэба задаваць асобам, якія прымалі рашэнне, і гэта была не я», — адказала Аліна. Яна аспрэчыла, што перайшла дарогу Дзікавіцкаму. 

«Прапанова ўзначаліць «Белсат» мне прыйшла пасля таго, як я дакладна ведала, што Аляксей Дзікавіцкі не застанецца на пасадзе», — сказала яна. 

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP

Дзікавіцкі: Па-людску разумею рыторыку Рамашэўскай. Але я б сышоў спакайней

Nashaniva.com