Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале
Аляксей Дзікавіцкі, які цяпер выконвае абавязкі дырэктара тэлеканала «Белсат», адрэагаваў на публікацыю на польскім партале Onet.pl, з якой вынікае, што ключавыя асобы кіраўніцтва «Белсата», у тым ліку і Дзікавіцкі, падазраюцца ў фінансавых злачынствах і злоўжыванні паўнамоцтвамі, з-за чаго Польскае тэлебачанне магло страціць больш за 7 мільёнаў злотых (каля $1,77 мільёна).
Дзікавіцкі «з усёй адказнасцю» заяўляе, што апісаныя ў артыкуле партала Onet «нібыта «злоўжыванні» насамрэч няпраўда і паклёп.
Кіраўнік «Белсата» абураецца, што аўтар артыкула, рыхтуючы матэрыял, не спрабаваў узяць перад яго публікацыяй каментары ні ў яго, ні ў іншых асоб, якія ў матэрыяле згадваюцца.
Што да крокаў у адказ, то Дзікавіцкі анансуе:
«Неўзабаве будзе падрыхтаваная адмысловая заява з падрабязным тлумачэннем сітуацыі, якая пойдзе ў рэдакцыю Onet і іншых медыяў. У выпадку адмовы ў яе публікацыі, не выключаю юрыдычных крокаў».
Каментары