Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб

З такой прапановай да яго звярнуўся комік Ідрак Мірзалізадэ.

18.11.2024 / 15:04

Слава Камісаранка. Скрын відэа: slavakomissarenko / YouTube

У верасні гэтага года стэндап-комікі з Беларусі і Украіны адкрылі ў Варшаве клуб Stand Up Lokal, дзе кожны тыдзень ладзяць камедыйныя шоу.

У адкрыцці новай прасторы прыняў удзел Слава Камісаранка. Пра гэта комік расказаў у першым выпуску падкаста «Локал Live».

@nashaniva Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб #стендап #славакомиссаренко #беларусь #белорусывпольше #варшава #белорусы #жывебеларусь #нашаніва ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

«Мне звоніць Ідрак [Мірзалізадэ] і кажа: «Слухай, мы збіраемся адкрыць клуб з хлопцамі ў Варшаве. Будзе крута». Я кажу: «Так, гэта здорава». Ён кажа: «Нам патрэбны чалавек, які (…) можа паўдзельнічаць фінансава, і, адпаведна, у гэтым усім паўдзельнічаць. Што ты скажаш?»

Па словах Камісаранкі, ён папрасіў два дні на тое, каб падумаць:

«Ідрак мне ўсё гэта гаворыць, я адказваю: «Мне трэба два дні падумаць». Я два дні думаў, і зразумеў, што гэта ўсё непрыгожа — лезці ў кіраванне клуба, калі ты не збіраешся гэтым займацца».

Як патлумачыў Камісаранка, прымаць удзел у кіраванні клубам ён не можа па прычыне таго, што «незразумела дзе жыве, сёння там, заўтра тут».

«Я перазваніў Ідраку і кажу: «Хлопцы, я магу ў гэтым проста фінансава паўдзельнічаць і ў гэта проста не лезці». Ідрак сказаў: «О, так нават лепш!»

Як прызнаўся сам Ідрак, ён думаў, як прапанаваць Камісаранку ўдзеле ў новай справе «правільна з пункту погляду бізнэсу», каб у выніку той уклаўся фінансава, але не перашкаджаў кіраваць клубам.

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі

Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта

Слава Камісаранка: Я цяпер жыву адзін

Nashaniva.com