Комік знайшоў, за што падзякаваць беларускім сілавым органам.
Следчы камітэт паведаміў, што на коміка Славу Камісаранка адкрыта спецвытворчасць — гэта значыць, яго будуць судзіць завочна. Коміка абвінавачваюць па некалькіх артыкулах: распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), паклёп на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абраза Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).
Стэндапера дзяжурна запрасілі з'явіцца ў Мінску.
«Вельмі хацеў з'явіцца, на жаль, не атрымалася. Дзякуй, што ёсць магчымасць дыстанцыйна вырашыць пытаннечка», — пажартаваў Камісаранка ў сацсетках у адказ на гэта.
Каментары