У 2025 годзе ЦТ і ЦЭ будуць здаваць крыху па-новаму

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў афіцыйны дакумент, у якім выкладаюцца змены, якія чакаюць беларускіх абітурыентаў падчас уступнай кампаніі, што будзе праводзіцца ў наступным годзе.

20.11.2024 / 17:14

Апублікаваная спецыфікацыя для правядзення ЦТ і ЦЭ ў 2025 годзе зацвярджае структуру тэстаў, навучальныя тэмы, тыпы і ўзроўні складанасці заданняў, а таксама вызначаюць іх колькасць.

Напрыклад, з новых дакументаў вынікае, што падчас уступнай кампаніі 2025 года трохі зменяцца тэсты па рускай мове. На адно заданне стане менш у раздзеле «Лексіка» і на адно больш — у раздзеле «Тэкст. Стылі маўлення».

Акрамя таго, з'явіцца і новая дысцыпліна, якая яшчэ праходзіць абкатку ў асобных школах Беларусі. Гэта раздзел па прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Яго цяпер пачалі вывучаць некаторыя школьнікі 11-х класаў.

Патрыятызм і ветлівасць у сацсетках. Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў

Мінадукацыі: Школьнікам дадуць магчымасць пераздаць ЦЭ

Выпускнікам школ, які атрымаюць нуль балаў на ЦЭ, дазволяць пераздачу

Школьную форму для настаўнікаў у Беларусі ўводзіць не плануюць

Nashaniva.com