Захаравай прама ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар міжкантынентальнай ракетай
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі ўзяла слухаўку ў часе брыфінгу, і яе размову пачулі ўсе журналісты.
21.11.2024 / 15:19
Марыя Захарава падчас брыфінгу для СМІ атрымала ўказанне не каментаваць удар міжкантынентальнай балістычнай ракетай па Дняпры.
У сеціве вялася прамая трансляцыя брыфінгу. У нейкі момант Захаравай патэлефанавалі па тэлефоне. Яна засталася стаяць каля мікрафонаў, таму журналісты пачулі яе суразмоўцу.
«Па «Южмашу» ўдар балістычнымі ракетамі, пра што на Захадзе пачынаюць казаць, не каментуем наогул», — сказаў голас у слухаўцы.
Невядома, ці гэта была спланаваная акцыя, ці так атрымалася выпадкова. Тым не менш расійскія журналісты заўважылі, што гэты момант выдалілі з запісу брыфінгу на ютуб-канале расійскага МЗС.
Украінскія вайскоўцы сёння паведамілі, што расейцы ўдарылі па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай. Гэта адбылося ўпершыню.
Расія ўдарыла па Дняпры міжкантынентальнай балістычнай ракетай
Украіна паспяхова выпрабавала першую балістычную ракету ўласнай вытворчасці