Армія РФ сёння запусціла некалькі ракет розных тыпаў.
Раніцай 21 лістапада расійскія войскі атакавалі горад Дняпро ва Украіне ракетамі розных тыпаў. У прыватнасці, з Астраханскай вобласці РФ была запушчана міжкантынентальная балістычная ракета.
Акрамя таго, на Дняпро ляцелі аэрабалістычная ракета Х-47м2 «Кінжал», запушчаная са знішчальніка МіГ-31к над Тамбоўскай вобласцю РФ, а таксама сем крылатых ракет Х-101 са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС (раён пускаў — Валгаград)
Мэтай атакі былі прадпрыемствы і крытычная інфраструктура, піша УНІАН.
Каментары