«Забароны на ўезд ва Украіну ад ГУР не існуе». Полк Каліноўскага пракаментаваў арышт Васіля Верамейчыка
Прэс-служба Палка Каліноўскага выдала афіцыйнае паведамленне адносна нядаўняй выдачы ў Беларусь арыштаванага ў В'етнаме былога байца падраздзялення Васіля Верамейчыка.
21.11.2024 / 16:33
Васіль Верамейчык пасля высадкі з самалёта ў аэрапорце «Мінск»
«Ці была гэта спецаперацыя КДБ — невядома, але падзея паказвае, што рэжым з асаблівым «піетэтам» ставіцца да тых былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі, якія выбралі бок дабра.
Хаця пад вялікай пагрозай знаходзяцца ўсе добраахвотнікі без выключэння. Таму, да моманту перамогі, Украіна з'яўляецца самай бяспечнай краінай для легіянераў.
Разам з тым варта адзначыць, што забароны на ўезд ва Украіну ад ГУР, як пішуць некаторыя медыя, для добраахвотнікаў не існуе. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі СБУ і памежнай службы Украіны.
Полк імя Кастуся Каліноўскага заклікае ўнесці былога байца ў абменны фонд і разам з іншымі палоннымі каліноўцамі, пры першай магчымасці, абменяць на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў», — паведамляе прэс-служба Палка Каліноўскага.
«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве
Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе
Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка
Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА