У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА

У флэшмобе паўдзельнічаў нават кіраўнік аблвыканкама.

21.11.2024 / 17:00

У Брэсце чыноўнікі і члены БРСМ паўдзельнічалі ў флэшмобе на тэму «У Беларусі можа быць толькі адзін сцяг». Яго запусцілі пасля матчу мінскага «Дынама» ў Варшаве, на які прыйшла Таццяна з чырвона-зялёным сцягам.

Матч прайшоў яшчэ 7 лістапада, жарсці з тых часоў улягліся. Але ў Брэсце, падобна, вырашылі дзейнічаць паводле прынцыпу «лепш пазней, чым ніколі» і, як той казаў, узяць колькасцю.

@segenykbrsmbrest #брест #1регион #беларусь #глобальныерекомендации #сегенюк #губернатор #пархомчик #забеларусь #флаг #этонашфлаг ♬ оригинальный звук - SEGENYKBRSMBREST

Для флэшмобу некалькі дзясяткаў людзей сабраліся ў актавай зале, кожны ўзяў з сабой па сцягу. У першым шэрагу стаяў і кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык.

Падобна на тое, што берасцейцы вырашылі паспаборнічаць з БРСМ за рэкорд па колькасці сцягоў у памяшканні. Але наўрад ці тое дасягненне ўдалося перабіць: усё ж на сходзе лукашэнкаўскай моладзевай арганізацыі з нагоды вылучэння кандыдатаў на УНС людзей, як і сцягоў, візуальна было крыху больш.

Колькі на здымку чырвона-зялёных сцягоў? ФОТАЗАГАДКА

Плакат з жанчынай у чырвона-зялёным з'явіўся на матчы чэмпіянату Беларусі ў Мазыры

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным

Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім

Nashaniva.com