Грамадства88

Кіраўніком Брэсцкай вобласці стаў віцэ-прэм'ер Пархомчык

Пётр Пархомчык больш за дзесяць гадоў кіраваў БелАЗам.

Пётр Пархомчык. Фота: БелТА

Пётр Пархомчык узначаліў Брэсцкі аблвыканкам замест Юрыя Шулейкі. Апошнія два гады ён быў віцэ-прэм'ерам. 

Пётр Пархомчык нарадзіўся ў 1957 у Мінску. Працаваў на МТЗ з 1978 да 2007, дайшоў да пасады першага намесніка генеральнага дырэктара. У 2007-2020 узначальваў БелАЗ. У 2020-2022 быў міністрам прамысловасці, у 2022-2024 — віцэ-прэм'ерам.

Віцэ-прэм'ерам стаў Віктар Каранкевіч — ранейшы міністр энергетыкі.

А вось міністрам энергетыкі прызначылі Аляксея Кушнарэнку, які ўзначальваў «Белпалівагаз».

Беларускую чыгунку з сённяшняга дня ўзначальвае Валерый Вярэніч (да гэтага першы намеснік міністра транспарту).

Каментары8

  • Андрусь
    12.08.2024
    Калі ўжо пішаце "губернатарам", то пішыце, што Брэсцкай губерніі.
    Навошта вынаходзіць пасады, якіх у Беларусі ўвогуле няма і скажаць рэальнае становішча?
  • Iгрэк
    12.08.2024
    У адміністрацыйна-палітычнай сістэме Беларусі ёсьць пасада "хубірнатар"? Калі зьявілася?
  • qwerty
    12.08.2024
    "Губернатар" - аўтар жывіцца расейскімі наратывамі?

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →