Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі
Сёстры-беларускі, якіх двое сутак шукалі ў гарах Турцыі, затрымаліся з-за снегападу і чакалі дапамогі ў палатцы, піша Reform.news на падставе паведамленняў турэцкай прэсы.
21.11.2024 / 17:12
Фота: kayseriilkhaber.com
Валянціна і Марыя Іванковы пачалі ўзыходжанне на гару Кызылкая 16 лістапада і павінны былі вярнуцца 18 лістапада, але не выйшлі на сувязь. 19 лістапада пачалася пошукавая аперацыя.
Дзяўчат знайшлі ўвечары 20 лістапада. Іх даставілі ў бальніцу для агляду.
Ва ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях Турцыі (AFAD), расказалі, што пошукі вяліся на вышыні 3400 метраў. У гэтым раёне ў ноч на нядзелю выпаў снег. Ратавальнікі баяліся, што дзяўчаты пацерпяць ад пераахаладжэння.
Пасля снегападу беларускі заставаліся ў палатцы, бо не ведалі, у якім кірунку ісці. Сёстры расказалі, што правялі ў гарах чатыры ночы. З ежай і пітвом у іх праблем не было, паведамляе Anadolu.
У выніку сёстры прастудзіліся, але іншых праблем са здароўем у іх не было. Сёння раніцай беларусак выпісалі, піша Kayseri Ilkhaber.
Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі
У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі
На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму