Сясцёр з Беларусі Валянціну і Марыю Іванковых, якія зніклі ў гарах Турцыі, знайшлі. Паведамляецца, што стан іх здароўя добры, піша выданне Nigde Anadolu са спасылкай на губернатара правінцыі Нігдэ.
Паведамляецца, што беларусак знайшлі ў раёне Каеры сёння каля 16:50.
Пра знікненне ў Турцыі сясцёр Валянціны і Марыі Іванковых стала вядома днём 19 лістапада. 18-га чысла яны павінны былі вярнуцца з паходу ў Анкару, але ад іх не паступіла ніякіх вестак.
Паводле інфармацыі медыя, 16 лістапада сёстры адправіліся ў паход у Нацыянальны парк Едыгелер, праз некаторы час сувязь з імі перапынілася.
У рэгіён былі накіраваны пошукавыя групы ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі, а таксама жандармерыі.
Пошукава-выратавальныя работы вяліся як з паветра, так і з зямлі.
Каментары
інцімрэсная хвамілія ў губернатара