Густы суп з гароднінай і фрыкадэлькамі
Найлепшы абед для зімы.
30.11.2024 / 13:46
Фота: 123RF / PICSEL
Каб прыгатаваць суп з гароднінай і фрыкадэлькамі, спатрэбіцца:
На фрыкадэлькі:
- 500 г фаршу — толькі не вельмі тлустага
- батон
- яйка
- соль
- перац
На суп:
- 100 г чырвонай фасолі
- 3 бульбіны
- 3 морквіны
- цыбуля-парэй
- пачак замарожанага гарошку
- 100 г белага рысу
- 100 г тонкай макароны
- соль
- перац
- некалькі зерняў духмянага перцу
- люцэрна (парашок) — калі маеце
- кроп
Як гатаваць:
- Замачыце батон у цёплай вадзе. Дайце размякнуць, затым зліце ваду. Злучыце мяса з сырым яйкам, соллю і перцам. Дадайце батон, старанна перамяшайце. Сфармуйце з сумесі шарыкі.
- Замачыце чырвоную фасолю НАПЯРЭДАДНІ. Зліце ваду, дадайце ў каструлю з вадой і варыце каля 15 хвілін.
- Абярыце і вымыйце бульбу і моркву. Нарэжце невялікімі кавалачкамі і дадайце да фасолі разам з прамытай, нарэзанай цыбуляй-парэем. Дадайце спецыі і варыце 10 хвілін. Усыпце рыс і гатуйце паводле інструкцыі на пакаванні. За 10 хвілін да канца дадайце фрыкадэлькі, гарошак і макарону. Гатовы суп пасыпце кропам.
З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы
Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу
Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні