Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін даручыў наладзіць серыйную вытворчасць новай балістычнай ракетнай сістэмы сярэдняй далёкасці «Арэшнік». Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам расійскага міністэрства абароны і прадстаўнікамі абаронна-прамысловага комплексу.

22.11.2024 / 22:09

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

«Будзем лічыць, што рашэнне па вытворчасці прынята. Фактычна яно арганізавана», — заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, выпрабаванні «Арэшніка», падчас якіх учора быў нанесены ўдар па ўкраінскім горадзе Дняпро, прайшлі паспяхова, і ў Расіі, маўляў, ёсць запас гэтых ракет. Да таго ж цяпер нібыта тэстуюцца яшчэ некалькі падобных ракетных комплексаў, якія плануецца запусціць у серыйную вытворчасць.

Як сцвярджае Пуцін, «Арэшнік» нельга лічыць стратэгічным узбраеннем ці міжкантынентальнай балістычнай ракетай. Аднак жа пры масіраваным выкарыстанні ягоная эфектыўнасць, маўляў, супастаўная са зброяй стратэгічнага прызначэння. І паўтарыў учарашнія словы, што супрацьдзеяння гэтай сістэме ў свеце нібыта не існуе і яе немагчыма перахапіць.

21 лістапада Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. У вячэрнім відэазвароце ў той жа самы дзень Пуцін паведаміў, што ў рамках атакі былі праведзеныя выпрабаванні «Арэшніка». Гэта прадстаўляецца як адказ на ўдары УСУ па Бранскай і Курскай абласцях з выкарыстаннем амерыканскіх ракет ATACMS і брытанскіх Storm Shadow.

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі

Удар па Дняпры, імаверна, быў нанесены са складу комплексу «Кедр»

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Балістычная ракета, запушчаная сёння Расіяй па Украіне, была не такой, як зразу падавалася

Nashaniva.com