СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»

Гэтай ракетай 21 лістапада ўдарылі па ўкранскім горадзе Дняпро.

24.11.2024 / 18:25

Абломкі ракеты «Арэшнік». Фота: AP/ Evgeniy Maloletka

СБУ паказала журналістам рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік», паведаміла агентцва Associated Press.

Абвугленыя, знявечаныя правады і корпус ракеты, памерам з вялікую шыну — гэта ўсё, што засталося ад зброі, якая можа быць абсталяваная як звычайнымі, так і ядзернымі боегалоўкамі.

СБУ пацвердзіла, што ракета была запушчана з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці Расіі. За 15 хвілін яна даляцела да Дняпра.

Ракета мела шэсць боегаловак, кожная з якіх несла шэсць суббоепрыпасаў.

Абломкі ракеты «Арэшнік». Фота: AP/ Evgeniy Maloletka

21 лістапада Расія нанесла па Украіне ўдар ракетамі рознага тыпу. Гэта прадстаўляецца як адказ на ўдары УСУ па Бранскай і Курскай абласцях з выкарыстаннем амерыканскіх ракет ATACMS і брытанскіх Storm Shadow. Пазней Уладзімір Пуцін заявіў, што ягоная армія выпрабавала новую балістычную ракету сярэдняй далёкасці, якую назвала «Арэшнік», ударыўшы па Дняпры.

Лічыцца, што Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет.

Nashaniva.com