Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА
Айцішнік Андрэй Зельцар загінуў 28 верасня 2021 года падчас перастрэлкі з сілавікамі ў кватэры, дзе жыў з сям'ёй.
26.11.2024 / 18:53
Андрэй Зельцар. Скрыншот з анлайн-трансляцыі, якую ён вёў са сваёй кватэры, пазней апублікавалі сілавікі
Па афіцыйнай версіі, у той дзень сілавікі ўламіліся да іх з жонкай, бо «адпрацоўвалі адрасы, дзе маглі быць датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». 31-гадовы аналітык EPAM Systems Зельцар сустрэў іх з ружжом.
Жонку Андрэя Марыю Успенскую, на вачах якой адбылася перастрэлка і якая здымала ўсё на тэлефон, затрымалі і пазней асудзілі як саўдзельніцу. Яе прысудзілі да прымусовага лячэння ў псіхіятрычнай бальніцы.
У пары застаўся 11-гадовы сын.
У той перастрэлцы загінуў таксама кадэбэшнік «Нірвана» (Дзмітрый Федасюк).
Андрэя пахавалі на Лясных могілках у Мінску.
Помнік на магіле Зельцара. Фота: сацсеткі
Пазней брат Марыі Успенскай падзяліўся, што шукалі, найхутчэй, яго, бо ён прапісаны ў той кватэры і за два дні да гэтага апублікаваў у інстаграме відэа акцыі групы беларускіх партызан «Чорны бусел» аб атацы дронам базы АМАП ва Уруччы.
Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне
Тры гады таму айцішнік Андрэй Зельцэр аказаў супраціў сілавікам, якія прыйшлі да яго дахаты
«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі