Грамадства1818

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

У сваім новым расследаванні супрацоўнікі Байпол прадставілі сваё бачанне падзей, якія адбыліся ў кватэры Андрэя Зельцара.

Андрэй Зельцар. Скрыншот з анлайн-трансляцыі, якую ён вёў са сваёй кватэры, фрагмент якой пазней апублікавалі сілавікі

Згодна з афіцыйнай версіяй, «28 верасня 2021 года падчас правядзення спецмерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў кватэру да Андрэя Зельцара».

Сілавікі выбілі дзверы, а ўнутры іх са стрэльбай у руках сустрэў 31-гадовы айцішнік. Па версіі сілавікоў, ён зрабіў выстрал, якім пацэліў у свайго аднагодка, супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка з пазыўным «Нірвана».

Байполаўцы ў сваім расследаванні сцвярджаюць, што відэа, якое пазней распаўсюдзілі сілавікі, з'яўляецца змантаваным, і прыводзяць шэраг доказаў.

Таксама яны сцвярджаюць, што стрэл са стрэльбы з'яўляецца пастановачным, знятым асобным дублем.

«З улікам цэлай масы пастановачных матэрыялаў мы мяркуем, што Зельцар мог і не зрабіць выстрал», — заўважаюць байполаўцы і выказваюць сваю версію: Федасюк быў смяротна паранены сваім калегай.

Расследвальнікі сцвярджаюць, што відэа было наўмысна скамбінавана з мэтай адвесці ад адказнасці ўдзельніка штурмавой групы, які дапусціў самастрэл і забіў Федасюка. Да таго ж, калі б былі выяўлены факты парушэння мер асабістай бяспекі пры правядзенні аперацыі, пасмяротныя выплаты сям'і Федасюка нельга было б рабіць.

Пра тое, што выстрал быў зроблены менавіта ззаду, па меркаванні байполаўцаў, сведчыць і цёмнае вянознае кровацячэнне, якое ў пацярпелага спераду — там, дзе большая адтуліна. Пры раненні менавіта выхадная адтуліна большая, чым уваходная.

Акрамя гэтага, яны звяртаюць увагу на тое, што цела смяротна параненага завалілася наперад, што характэрна пры атрыманні ранення ззаду. Байполаўцы заўважаюць, што пры стрэле з паляўнічай стрэльбы ў Федасюка разарвала б грудную клетку і адкінула на сцяну ад ударнай сілы стрэлу.

Хто мог забіць Зельцэра

Байплаўцы сцвярджаюць, што інфармацыю аб складзе групы «Альфа» КДБ, якая ўзламала дзверы ў кватэру Зельцэра, ім паведаміла адна з дасведчаных крыніц.

Яны называюць некалькі імёнаў.

Першы — гэта Васіль Уладзіміравіч Кірэйка (1985 года нараджэння), ураджэнец вёскі Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На ваеннай службе ён з 2012 года. Займаў пасаду камандзіра ўзвода, служыў у тым ліку ў 33-м асобным гвардзейскім атрадзе спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі (вайсковая частка 97020, якая дыслакуецца ў Віцебску). З 2019 года Кірэйка быў пераведзены ў спецпадраздзяленне «Альфа» КДБ.

Kirejko Кірэйка Кирейко
Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

На відэа мужчына, падобны сваім целаскладам да Кірэйкі, стаіць злева ў чорна-белай кепцы. Менавіта ён выцягвае параненага Нірвану з кватэры.

Kireiko Кірэйка Кирейко
Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

Другі — Аляксандр Васільевіч Зыкаў (1983), ураджэнец Віцебска. З 2007 года мужчына служыў у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі, затым у тым жа 33-м асобным гвардзейскім атрадзе спецыяльнага прызначэння. З 2014 года мужчына быў пераведзены ў спецпадраздзяленне «Альфа» КДБ.

Zakov Зыков Зыкаў
Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

З вялікай верагоднасцю менавіта Зыкаў з'яўляўся камандзірам групы. Ён знаходзіўся ззаду і аддаваў каманды.

Трэці — Дзмітрый Аляксандравіч Курынной (1987), ураджэнец Віцебска. Пра яго вядома няшмат. Да пераходу ў КДБ мужчына служыў у розных падраздзяленнях Узброеных сіл Беларусі.

Kurennoi Кураны Куренной
Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

На 20-й секундзе відэа чуваць, як Нірвана гаворыць: «Дзіма, давай!» — і супрацоўнік у кепцы пачынае біць молатам па дзвярах. Імя Дзмітрый супадае з імем Курыннога.

Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

Байполаўцы сцвярджаюць, што максімальна праверылі атрыманую інфармацыю праз людзей, якія асабіста знаёмыя з названымі супрацоўнікамі. Аднак з-за таго, што твары сілавікоў заблюраны, нельга з поўнай упэўненасцю сцвярджаць, што на відэа менавіта Кірэйка, Зыкаў і Курынной.

У сваім расследаванні байполаўцы таксама тлумачаць, навошта сілавікі прыйшлі ў кватэру да Андрэя Зельцара і Марыі Успенскай, якія не былі заўважаны ў пратэстах.

Байполаўцы сцвярджаюць, што з імі звязаўся брат Марыі Максім Юрчанка. Як патлумачыў мужчына, 26 верасня 2021 года на сваёй старонцы ў інстаграме ён размясціў відэа акцыі групы беларускіх партызан «Чорны бусел» аб атацы з дапамогай дрона базы АМАП ва Уруччы. На шчасце, Максім у кватэры не пражываў і знаходзіўся ў той час за мяжой у Грузіі.

Каментары18

  • Х
    22.11.2024
    Малайцы
  • стары литвин
    22.11.2024
    дегенераты в погонах..
    они отважные только против безоружных, а как видят оружие у других от страха начинают палить куда глаза глядят.. даже если "по своим"..
  • GNLS
    22.11.2024
    У гэтага "следства" ужо барада ніжэй калена вырасла.

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →