У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»

Пра тое, што Кабінет бяспекі Ізраіля ўхваліў пагадненне аб спыненні агню, паведамляе Reuters са спасылкай на Ізраільскае тэлебачанне.

26.11.2024 / 22:02

Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Фота: Spencer Platt/Getty Images

Чакаецца, што пагадненне ўступіць у сілу 27 лістапада.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што найбліжэйшым часам прадставіць Кабінету міністраў план спынення агню ў Ліване. Ён, аднак, падкрэсліў, што калі «Хезбала» парушыць пагадненне, ізраільская армія адновіць атакі.

«Мы захоўваем поўную свабоду ваенных дзеянняў у паразуменні з ЗША. Калі «Хезбала» парушыць пагадненне — паспрабуе ўзброіцца, пабудаваць інфраструктуру або запусціць ракету — мы нанясем удар», — адзначыў Нетаньяху.

У сваім выступе ізраільскі прэм'ер сказаў, што «Хезбала» — ужо не тая групоўка, «якая развязала супраць нас вайну», дадаўшы, што ізраільскія сілы адкінулі яе на дзесяцігоддзі назад. З ягоных слоў, ізраільскія войскі знішчылі большую частку кіраўніцтва групоўкі і «разбурылі яе інфраструктуру».

Таксама Нетаньяху заявіў, што ізраільскія ўлады засяродзяцца на пагрозах з боку Ірана. Акрамя гэтага, асноўныя задачы — вяртанне жыхароў паўночных раёнаў Ізраіля ў свае дамы і вызваленне закладнікаў у Газе.

Пасля гэтага ў Белым доме заявілі, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіць з прамовай у 14:30 па ўсходнім часе (22:30 па беларускім).

Паводле інфармацыі СМІ, пагадненне пакладзе канец узброенай прысутнасці «Хезбалы» ўздоўж мяжы на поўдзень ад ракі Літані. Арганізацыя дзесяцігоддзямі будавала там умацаванні і ўзводзіла інфраструктуру, якую магла выкарыстоўваць для магчымага наступу на Ізраіль. Цяпер жа там будзе размешчаная армія Лівана — яна павінна заняць прымежныя раёны ў найбліжэйшыя 60 дзён.

Ізраіль нанёс авіяўдары па аб'ектах «Хезбалы» ў Бейруце

Ізраіль нанес удар па Бейруце. Не менш за 20 чалавек загінулі

Рабіна, які прапаў у ААЭ, знайшлі мёртвым

Трое паліцэйскіх паранены ў выніку стральбы каля пасольства Ізраіля ў Іарданіі. Нападніка забілі

Орбан назваў цынічным ордар на арышт Нетаньяху і дэманстратыўна запрасіў яго ў Венгрыю

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху

Хезбала нанесла ракетны ўдар па Тэль-Авіву. Пяць чалавек паранены

Nashaniva.com